У рамках Дня адчыненых дзвярэй адбылася IX навукова-практычная канферэнцыя "Фізіка вакол нас", якая аб'яднала школьнікаў з усёй Гродзенскай вобласці.
На канферэнцыі было прадстаўлена 30 дакладаў, якія закранаюць актуальныя пытанні фізікі ў прыродзе і ў тэхніцы, метады камп'ютэрнага і тэхнічнага мадэлявання.