У рамках акцыі студэнты-купалаўцы ўжо наведалі рэгіёны Гродзеншчыны з літаратурна-мастацкай пастаноўкай, прысвечанай вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Літаратурна-мастацкую пастаноўку падрыхтавалі ўдзельнікі студыі эстрадных спеваў «Уні-Song» і студыі гутарковага жанру «Канферанс». З ёй купалаўцы адправіліся ў Лідскі і Ваўкавыскі каледжы 21 мая. Навучэнцы каледжаў і школьнікі рэгіёнаў пазнаёміліся з ваеннай хронікай вызвалення населеных пунктаў Гродзенскай вобласці, пачулі аповеды пра ваенны час, убачылі ўнікальныя фатаграфіі.
Фінал акцыі «Дарогамі перамогі - вызваленне Гродзенскай вобласці» пройдзе 26 мая ў канцэртнай зале Купалаўскага ўніверсітэта (вул. Леніна, 32). Пачатак у 17.30.
Арганізатарам акцыі выступае Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Акцыя пройдзе ў рамках мерапрыемстваў «Гродна - моладзевая сталіца Беларусі».