Да онлайн-галасавання, у якім прыняло ўдзел каля паўтысячы чалавек, конкурсная камісія дапусціла 4 відэароліка ў намінацыі «Свабодны фармат».
Па выніках онлайн-галасавання перамогу ў конкурсе атрымаў відэаролік аўтарства студэнтаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Арсенія Сідаркевіч і Лізаветы Дазорцавай. Другое месца - у студэнткі факультэта псіхалогіі Кацярыны Сухачовай, трэцяе месца заняў відэаролік, створаны студэнтамі факультэта біялогіі і экалогіі Вадзімам Гунько, Ксеніяй Жлоба і Дар'яй Ярмоленка.
Конкурс відэаролікаў «Мой народ - мой гонар» праводзіўся па ініцыятыве Каардынацыйнага студэнцкага савета ГрДУ імя Янкі Купалы з мэтай выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі, стварэння ўмоў для рэалізацыі творчага патэнцыялу моладзі, захавання нацыянальна-культурных каштоўнасцей беларускага народа.