Дакументы для атрымання месца ў інтэрнаце ГрДУ імя Янкі Купалы будуць прымацца з 2 па 25 чэрвеня.
Заявы Купалаўскі ўніверсітэт прапануе напісаць першакурснікам, якія хочуць атрымаць месца ў інтэрнаце на наступны навучальны год, а таксама студэнтам старэйшых курсаў, якія ў бягучым навучальным годзе не пісалі заяву на прадастаўленне інтэрната, але ў наступным навучальным годзе хочуць у яго засяліцца. Студэнты, якія пражываюць у інтэрнаце, ужо стаяць на ўліку ў кнізе рэгістрацыі.
Студэнтам старэйшых курсаў месца ў інтэрнаце будзе прадастаўляцца на падставе рашэння жыллёвай камісіі ўніверсітэта ў адпаведнасці з вынікамі рэйтынгу сацыяльна-грамадскай дзейнасці студэнтаў.
У дэканат для атрымання месца ў інтэрнаце трэба будзе прадаставіць ксеракопію пашпарта з прапіскай, даведку з БТІ (Бюро Тэхнічнай Інвентарызацыі) аб адсутнасці ва ўласнасці жылога памяшкання ў Гродне, даведку аб складзе сям'і і дакументы, якія пацвярджаюць ільготы, калі яны ёсць. У прафкаме студэнтаў адзначаюць, што статус шматдзетнай сям'і маюць тыя рабяты, у каго ў сям'і 3 і больш непаўналетніх дзяцей. Малазабяспечанай жа лічыцца сям'я, у якой сярэднедушавы даход ніжэйшы за бюджэт пражытачнага мінімуму (гэтая сума складае 273,27 руб.). Для разліку бярэцца даход усіх членаў сям'і за апошнія 12 месяцаў.