Узнагароджанне пераможцаў і прызёраў конкурсу адбылося 3 чэрвеня.
У конкурсе метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў у гэтым годзе прынялі ўдзел 33 аўтары і 9 аўтарскіх калектываў, якія прадставілі на суд конкурснай камісіі 42 метадычныя распрацоўкі. Па рашэнні конкурснай камісіі дыпломамі пераможцаў і прызёраў адзначана 20 аўтараў і 5 аўтарскіх калектываў, якімі было падрыхтавана 26 метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў.
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ў галіне ідэалагічнага выхавання» дыпломам пераможцы ўзнагароджана Мар'яна Калюта, выкладчык вышэйшай катэгорыі Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы. Дыплом I ступені ў намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ў галіне грамадзянскага і патрыятычнага выхавання» уручаны Марыне Марцішэўскай, намесніку дырэктара па выхаваўчай працы Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы. Дыпломам II ступені ў гэтай жа намінацыі ўзнагароджана педагог-арганізатар Лідскага каледжа Святлана Качан.
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ў галіне духоўна-маральнага выхавання» дыпломам I ступені ўзнагароджаны аўтарскі калектыў, у склад якога ўвайшлі старэйшы выкладчык кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Таццяна Баярчук, а таксама студэнты 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Лізавета Дазорцава і Арсень Сідаркевіч. Дыпломам II ступені ўзнагароджана выкладчык вышэйшай катэгорыі Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Ганчар.
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ў галіне полікультурнага выхавання» атрымала перамогу дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Купалаўскага ўніверсітэта Алена Обухава.
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ў галіне экалагічнага выхавання» дыпломам I ступені ўзнагароджана старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства педагагічнага факультэта Алеся Сцяцко, дыпломам II ступені - выкладчык 1 катэгорыі Лідскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Ганна Дуткоўская.
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ў галіне выхавання культуры бяспечнай жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця» дыпломам I ступені ўзнагароджана выкладчык вышэйшай катэгорыі Гуманітарнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Супрун, а дыпломам II ступені - дацэнт кафедры фундаментальнай і прыкладной матэматыкі факультэта матэматыкі і інфарматыкі Купалаўскага ўніверсітэта Андрэй Кузьміч.
Па рашэнні конкурснай камісіі пераможцам у намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ў галіне выхавання культуры самапазнання і самарэгуляцыі асобы навучэнца» стала Аксана Лісай, педагог-псіхолаг вышэйшай катэгорыі Тэхналагічнага каледжа Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ў галіне прававога выхавання і прафілактыкі супрацьпраўных паводзінаў» дыпломам I ступені ўзнагароджаны аўтарскі калектыў, у складзе якога - выкладчыкі Лідскага каледжа Марына Лаўкель і Іна Кароль. Дыпломам II ступені ўзнагароджаны студэнт 1 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Павел Ханевіч.
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ў галіне сямейнага і гендэрнага выхавання» ўладальніцай дыплома I ступені стала выкладчык 1 катэгорыі Тэхналагічнага каледжа Святлана Занковіч, дыплома II ступені ўдастоена Алена Жывіца, выкладчык вышэйшай катэгорыі Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы.
Дыпломам I ступені ў намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ў галіне эканамічнага, працоўнага i прафесiйнага выхавання» ўзнагароджана Карына Млыноўская, метадыст аддзела аналітычнага, метадычнага і арганізацыйнага забеспячэння ідэалагічнай і выхаваўчай работы ўпраўлення выхаваўчай работы з моладдзю Купалаўскага ўніверсітэта. Дыпломам II ступені ўзнагароджана Кацярына Касцюшка, выкладчык кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, а таксама аўтарскі калектыў у складзе Вольгі Паўлюцінай, выкладчыка кафедры перакладу і міжкультурнай камунікацыі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, і Святланы Чувак, старшага выкладчыка кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Дыпломам III ступені ўзнагароджана выкладчык вышэйшай катэгорыі Ваўкавыскага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы Кацярына Пятрухіна.
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ў галіне эстэтычнага выхавання» дыпломам I ступені ўзнагароджана выкладчык Гуманітарнага каледжа Карына Праснякевіч, дыпломам II ступені - аўтарскі калектыў, у склад якога ўвайшлі выкладчыкі Гуманітарнага каледжа Анастасія Дземчанка і Марыя Масюкевіч.
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка ўніверсітэцкага выхаваўчага мерапрыемства» перамог аўтарскі калектыў, у складзе якога - старэйшыя выкладчыкі кафедры міжнароднага права юрыдычнага факультэта Наталля Габец і Алена Корнева.
У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка факультэцкага выхаваўчага мерапрыемства» дыпломам пераможцы ўзнагароджана Таццяна Баярчук, старшы выкладчык кафедры турызму і культурнай спадчыны факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. У намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка выхаваўчага мерапрыемства ў каледжы» атрымала перамогу выкладчык вышэйшай катэгорыі Ваўкавыскага каледжа Вольга Белавус. Дыпломам пераможцы ў намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка куратарскай гадзіны» ўзнагароджана Алеся Сцяцко, старшы выкладчык кафедры педагогікі і псіхалогіі дзяцінства педагагічнага факультэта. І ў намінацыі «Лепшая метадычная распрацоўка, выкананая навучэнцамі ўніверсітэта» перамог аўтарскі калектыў студэнтак 3 курса юрыдычнага факультэта Вольга Парфянюк, Лізавета Шувалава і Анастасія Чарот.
Па рашэнні конкурснай камісіі лепшыя матэрыялы ўдзельнікаў конкурсу метадычных распрацовак выхаваўчых мерапрыемстваў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў 2021 годзе будуць уключаны ў зборнік і размешчаны на сайце ўніверсітэта.