Арганізатарам конкурсу выступіў Каардынацыйны студэнцкі савет Купалаўскага ўніверсітэта сумесна з упраўленнем выхаваўчай работы з моладдзю.
На конкурс была прадстаўлена 41 работа. У выніку пераможцам стаў студэнт 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Уладзіслаў Мурыгін са сваёй распрацоўкай талісмана пад назвай «Робат унікум». Дарэчы, гэтая праца ўжо ўвасоблена ў выглядзе талісмана факультэта матэматыкі і інфарматыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. На другім месцы сярод лепшых работ апынуўся талісман «Ліс Феня», прапанаваны студэнткамі-першакурсніцамі Марыяй Бяцейка, якая навучаецца на факультэце мастацтваў і дызайну, і Ксеніяй Бяцейка, якая навучаецца на факультэце эканомікі і кіравання. У тройцы лепшых распрацовак, якія прынялі ўдзел у конкурсе, апынулася таксама праца Каардынацыйнага студэнцкага савета ўніверсітэта «Алень Дэнсер».
Па рашэнні конкурснай камісіі пошук талісмана ГрДУ імя Янкі Купалы працягваецца.