Дыпломам пераможцы адзначаны аспірант фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Павел Карпач.
8 чэрвеня ў Палацы Рэспублікі ў Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу на суісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці 2020 года, а таксама прайшло ўшанаванне пераможцаў конкурсаў "Лепшы менеджэр па якасці" і "Лепшая дыпломная і навукова-даследчая работа студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці". Конкурс на лепшую працу праводзіцца штогод сумесна з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, у 2020 годзе ў ім прынялі ўдзел 12 студэнтаў / магістрантаў з сямі устаноў вышэйшай адукацыі. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі работ канкурсантаў сталі актуальнасць тэмы, метадалогія і метады даследаванняў, іх змест і глыбіня, навуковая навізна і значнасць атрыманых вынікаў, апрабацыя работы.
Па выніках конкурсу «Лепшая дыпломная і навукова-даследчая работа студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці» у намінацыі «Лепшая навукова-даследчая работа ў галіне кантролю якасці» пераможцам стаў аспірант фізіка-тэхнічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Павел Карпач. Навуковы кіраўнік даследчыка - дацэнт кафедры агульнай фізікі Генадзь Васілюк. Павел прадставіў на конкурс сваю навуковую працу «Аўтаматызаваная методыка апрацоўкі вынікаў вымярэнняў пры паверцы і каліброўцы сканавальных зондавых мікраскопаў».
Дарэчы, студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы ўжо трэці год запар становяцца пераможцамі конкурсу «Лепшая дыпломная і навукова-даследчая работа студэнтаў у галіне менеджменту і кантролю якасці».