У мерапрыемстве, якое адбудзецца паслязаўтра, прымуць удзел прадстаўнікі з 24 устаноў вышэйшай адукацыі і навуковых арганізацый Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікі семінара абмяркуюць ключавыя пытанні арганізацыі і ажыццяўлення навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці ў сістэме Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. У прыватнасці, будзе прадстаўлены вопыт асобных універсітэтаў, а таксама разгледжаны праблемы прыцягнення сучаснай моладзі ў навуку і перспектывы Навукова-тэхналагічных паркаў як інструментаў камерцыялізацыі універсітэцкіх распрацовак.
У праграме нарады-семінара запланавана экскурсія ў Навукова-тэхналагічны парк Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы і азнаямленне з яго інфраструктурай і магчымасцямі для вядзення інавацыйнага бізнесу, а таксама перспектывамі далейшага развіцця.