Перамогу ў конкурсе заваявалі ўдзельнікі калектыву сучаснай харэаграфіі «Stu-dance» ГрДУ імя Янкі Купалы.
Гродзенскі абласны этап нацыянальнага фестывалю-конкурсу маладзёжнай творчасці «Агонь моладзевых талентаў» прайшоў у Гродне 26 чэрвеня ў рамках святкавання Дня моладзі. Самая яркая і таленавітая моладзь Гродзеншчыны прадставіла сваё творчыя выступы ў 12 намінацыях у рамках трох кірункаў - вакал, харэаграфія і арыгінальны жанр. У напрамку «Агонь танца» лепшых вызначалі ў намінацыях «Шоу-праграма», «Стрыт-dance», «Чырлідзінг», «Сучасная харэаграфія» і «Беларускі народны танец».
Па выніках абласнога этапу конкурсу ўдзельнікі калектыву сучаснай харэаграфіі «Stu-dance» пад кіраўніцтвам Дыяны Духанінай занялі 1 месца ў конкурсным кірунку «Агонь танца» у намінацыі «Стрыт-dance». Купалаўцы прадставяць Гродзеншчыну ў фінале конкурсу на Дні моладзі ў рамках XXX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».