Рэспубліканскі баль выпускнікоў 29 чэрвеня аб'яднаў у Мінску лепшых прадстаўнікоў вышэйшых навучальных устаноў краіны.
Гродзенскі рэгіён прадстаўляюць 16 выпускнікоў трох універсітэтаў, 8 з іх - Купалаўцы. Гэта выпускніца факультэта псіхалогіі Вераніка Басінская, выпускніца факультэта эканомікі і кіравання Дар'я Папуцэвіч, выпускніца факультэта фізічнай культуры Караліна Ярмусік, выпускнік факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Дзмітрый Кірко, выпускнік юрыдычнага факультэта Мікіта Гура, выпускніца філалагічнага факультэта Ганна Шчука, выпускнік ваеннага факультэта Максім Копаць і выпускнік факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Аляксандр Жэгала.
Удзельнікі Рэспубліканскага балю выпускнікоў усклалі кветкі да абеліска "Мінск - горад-герой". Міністр адукацыі Ігар Карпенка, рэктары ўніверсітэтаў, выпускнікі 2021 - прадстаўнікі ўсіх ВНУ рэспублікі - ушанавалі памяць загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання.
Рэспубліканскі баль выпускнікоў устаноў вышэйшай адукацыі пройдзе з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
У рамках Рэспубліканскага балю адбудзецца святочная праграма, пройдзе і цырымонія ўзнагароджання лепшых выпускнікоў беларускіх вышэйшых навучальных устаноў і іх педагогаў.