У Купалаўскім універсітэце спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па перспектыўных навукаёмістых напрамках рыхтуюць на фізіка-тэхнічным факультэце.
На факультэце вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў высокай кваліфікацыі на I ступені вышэйшай адукацыі, у магістратуры, аспірантуры і дактарантуры. Студэнты маюць магчымасць навучацца таксама і на ваенным факультэце ўніверсітэта.
Фізіка-тэхнічны факультэт ГрДУ імя Янкі Купалы рыхтуе спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па такіх перспектыўных навукаёмістых напрамках, як фізіка, камп'ютарнае мадэляванне фізічных працэсаў і тэхнічных сістэм, электроніка і праграмнае забеспячэнне інфармацыйна-вымяральных сістэм, электрамеханіка і праграмнае забеспячэнне робататэхнічных комплексаў, сістэмы забеспячэння электрычнай і цеплавой энергіяй.
I ступень вышэйшай адукацыі на фізіка-тэхнічным факультэце прадстаўлена пяццю спецыяльнасцямі: фізіка (навукова-педагагічная дзейнасць), камп'ютарная фізіка, інфармацыйна-вымяральная тэхніка, тэхнічная эксплуатацыя энергаабсталявання арганізацый, прамысловыя робаты і робататэхнічныя комплексы.
У залежнасці ад абранай спецыяльнасці выпускнікі могуць працаваць у якасці выкладчыка фізікі і інфарматыкі ва ўстановах агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, навукова-даследчых інстытутах, праектных і навукова-вытворчых арганізацыях, аналітычных і фізіка-хімічных лабараторыях. Выпускнікі фізіка-тэхнічнага факультэта, якія вучыліся па спецыяльнасці "Камп'ютарная фізіка", атрымліваюць кваліфікацыю "Фізік. Праграміст" і валодаюць пашыранымі ведамі ў галіне камп'ютарнага мадэлявання фізічных працэсаў і тэхнічных сістэм, кампетэнцыі ў сферы стварэння і эксплуатацыі праграмнага і апаратнага забеспячэння інфармацыйных сістэм, робататэхнікі, мікракантролераў і ўбудавальных сістэм.
На фізіка-тэхнічным факультэце Купалаўскага ўніверсітэта рыхтуюць інжынераў-электронікаў для электрамеханічных, прыборабудаўнічых і машынабудаўнічых прадпрыемстваў, а таксама прадпрыемстваў па стварэнні і эксплуатацыі электронных вымяральных прыбораў, інфармацыйна-вымяральных сістэм і прылад вылічальнай тэхнікі. Аб'ектамі прафесійнай дзейнасці інжынера-энергетыка з'яўляюцца сістэмы, прызначаныя для вытворчасці, перадачы і размеркавання цеплавой і электрычнай энергіі, энергарэсурсаў, а таксама энергетычныя гаспадаркі прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый. Выпускнікі, якія атрымалі пасля заканчэння ўніверсітэта кваліфікацыю "Інжынер-электрамеханік", валодаюць навыкамі распрацоўкі і эксплуатацыі прамысловых робатаў і рабатызаваных комплексаў, абсталявання з лічбавым праграмным кіраваннем, механічных і электрамеханічных сістэм, а таксама кампетэнцыі ў галіне моў і тэхналогій праграмавання, мехатроніка і схематэхнікі.
Нагадваем, што залічэнне на бюджэтную форму навучання на фізіка-тэхнічным факультэце адбылося 29 ліпеня, а ў жадаючых навучацца на платнай аснове яшчэ ёсць шанец стаць студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Прыём дакументаў у абітурыентаў працягнецца да 9 жніўня ўключна. Прыёмная камісія працуе па адрасе: г. Гродна, вул. Леніна, 32.