На базе першаснай арганізацыі ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы працуе пункт збору канцылярскіх тавараў для школьнікаў.
Дапамагчы сем'ям, якія жывуць у нястачы, сабраць дзяцей у школу можа кожны. Пункт збору канцылярскіх тавараў для школьнікаў працуе ў каб. 229 галоўнага вучэбнага корпуса Купалаўскага ўніверсітэта. Больш падрабязна пра тое, як можна паўдзельнічаць у дабрачыннай акцыі, гатовыя распавесці па тэлефоне 74 29 99.
Прадстаўнікі валанцёрскага атрада «Добрае сэрца» ужо не першы год дапамагаюць шматдзетным і няпоўным сем'ям, а таксама спецыялiзаваным установам забяспечыць школьнікаў да пачатку навучальнага года ўсімі неабходнымі прыладамі. Праз некалькі тыдняў валанцёры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пачнуць арганізоўваць пункты збору школьных канцылярскіх тавараў у найбольш наведвальных гандлёвых цэнтрах горада.
Напярэдаднi 1 верасня купалаўцы з карыснымі падарункамі плануюць наведаць дамы сямейнага тыпу, шматдзетныя, няпоўныя, малазабяспечаныя сем'і, а таксама сацыяльна-педагагічныя цэнтры і дзіцячыя дамы. Школьнікам, якія выхоўваюцца ў такіх сем'ях і ўстановах, валанцёры перададуць сабраныя імі тавары і пажадаюць рабятам поспехаў у новым навучальным годзе.