Беларуская рэферы ФІФА Вольга Паўлюць з 16 па 19 жніўня будзе працаваць у Малдове на адборачным турніры групы "В" папярэдняга раўнда жаночага чэмпіянату Еўропы.
У першы дзень міні-турніру Вольга Паўлюць спачатку будзе трэцім арбітрам на матчы Нідэрланды - Боснія і Герцагавіна, а потым асістэнтам галоўнага суддзі ў гульні Арменія - Малдова. На наступны дзень яна прызначаная галоўным арбітрам матчу Малдова - Боснія і Герцагавіна, ёй будзе дапамагаць Талгат Касмухамбетаў з Казахстана. Чацвёртым рэферы на турніры будзе турчанка Фатма Эзлем Турсун. Прызначэнні на заключныя сустрэчы будуць зробленыя пазней.
Жадаем дацэнту кафедры спартыўных гульняў факультэта фізічнай культуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Вользе Паўлюць паспяховай працы на турніры!