Спаборніцтвы прайшлі ў рамках гадавы міжгаліновай спартакіяды Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў.
Старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый работнікаў і студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы Ігар Кергет і Дыяна Трафімавіч ў складзе каманды прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі прынялі ўдзел у летнім мнагабор'і ў рамках гадавой міжгаліновай спартакіяды Гродзенскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў. Спаборніцтвы прайшлі на турыстычнай базе «Нямнова» на Аўгустоўскім канале і сабралі больш за 150 чалавек. Удзел у спаборніцтвах па летнім шматбор'і прынялі 12 каманд, у склад якіх увайшлі актывісты прафсаюзнага руху рэгіёну - работнікі медыцыны, адукацыі, сельскай гаспадаркі, культуры, транспарту і камунікацый, лёгкай прамысловасці, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, лесу, спажыўкааперацыі і гандлю, а таксама энергетыкі, будаўнікі і супрацоўнікі дзяржустаноў і банкаў.
Удзельнікі спаборніцтваў біліся ў валейболе, петанку, дартсе, эстафеце і ў конкурсе на прыгатаванне лепшай турыстычнай стравы. Акрамя таго, каманды прадставілі на суд журы арыгінальныя творчыя нумары, прадэманстраваўшы высокі ўзровень артыстызму. Для аматараў экстрэмальнага адпачынку быў арганізаваны сплаў на байдарках. Водны маршрут даўжынёй у 9 кіламетраў праходзіў па звілістай рацэ Асташанцы, Нёмане і шырокім Аўгустоўскім канале.