Веламарафон адбудзецца 12 верасня ў Парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп».
Арганізатарам мерапрыемства выступае ўпраўленне спорту і турызму Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. У праграме мерапрыемства - марафон 80 км, паўмарафон 40 км, міні-марафон 14 км, а таксама спаборніцтвы сярод дзяцей на роварах і бегавелах. Стартаваць удзельнікі веламарафону будуць на тэрыторыі Парку актыўнага адпачынку «Каробчыцкі Алімп». Дыстанцыя будзе пралягаць па Гродзенскім раёне ўздоўж дзяржаўнай мяжы.
Да ўдзелу запрашаюцца члены працоўных калектываў, грамадскі актыў, навучэнцы і студэнты. Ахвотным паўдзельнічаць неабходна зарэгістравацца на сайце https://42195.by/ да 10 верасня. Колькасць удзельнікаў не абмяжоўваецца. Рэгістрацыя і ўдзел ажыццяўляюцца без стартавага ўзносу. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.