Інавацыйная праграма курсаў "Павышэнне якасці выкладання і навучання" распрацавана кансорцыумам міжнароднага праекта UNITELE, паўнапраўнымі членамі якога сталі прадстаўнікі Купалаўскага ўніверсітэта.
Першыя заняткі курсаў прайшлі ў вочна-дыстанцыйным фармаце. У прывітальным слове, звернутым да слухачоў курсаў, начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення ГрДУ імя Янкі Купалы Марына Калацэй падкрэсліла, што прафесійную культуру якасці варта актыўна фармаваць на асобасным узроўні, выпрацоўваць навыкі крытычнага аналізу зробленай працы, фарміраваць асэнсаваныя рэфлексіўныя паводзіны і разуменне неабходнасці пастаяннага самаразвіцця і творчага пошуку новых форм адукацыйнай дзейнасці.
Сутнасць праекта, ключавыя моманты праграмы курсаў і працэдуру яе рэалізацыі прадставіў слухачам беларускі каардынатар праекта UNITELE, галоўны спецыяліст па міжнародных праектах і праграмах Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Сяргей Пяшкун.
- Імклівае развіццё грамадства і эканомікі патрабуе няўхільных і эфектыўных якасных пераўтварэнняў ва ўніверсітэцкай асяроддзі - аптымізацыі прафесійнай дзейнасці выкладчыкаў, выніковасці адукацыйных праграм і плённай атмасферы сатворчасці выкладчыкаў і студэнтаў, - адзначыў Сяргей Васільевіч. - Нам неабходна шляхам аналізу, абмеркавання, эксперыментавання, апрабацыі, ацэнкі інструментаў забеспячэння якасці выкладання наблізіцца да разумення «ідэальнай якасці выкладання».
Затым загадчык лабараторыі адукацыйных інавацый Алег Каляга распавёў слухачам пра платформу курсаў, правілы вывучэння навучальных модуляў, механізмы прамежкавага і выніковага ацэньвання.
Мадэратарамі курсаў выступаюць выкладчыкі Купалаўскага ўніверсітэта - эксперты і распрацоўшчыкі навучальных матэрыялаў праекта UNITELE. Заняткі будуць праходзіць штотыдзень з верасня па снежань 2021 года. У выніку слухачы сфарміруюць навыкі эфектыўнага выкарыстання інструментаў, накіраваных на падтрымку і развіццё культуры якасці, асвояць інавацыйныя метады і тэхналогіі навучання, вывучаць працэдуру арганізацыі каманднай працы, спосабы ўдасканалення лідарскіх якасцяў і сацыяльнай адказнасці, навучацца складаць сучасную вучэбную праграму дысцыпліны і праектаваць дызайн навучальнага курса.