Заяўкі на ўдзел і конкурсныя працы прымаюцца да 13 кастрычніка.
Конкурс прымеркаваны да Дня маці і праводзіцца з мэтай духоўна-маральнага выхавання моладзі і папулярызацыі сямейных каштоўнасцяў. Арганізатарамі выступаюць аддзел падтрымкі маладзёжных праектаў і ініцыятыў Упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю, а таксама Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў ГрДУ імя Янкі Купалы.
Супрацоўнікі і студэнты Купалаўскага ўніверсітэта могуць высылаць заяўкі на ўдзел і тэксты эсэ на электронную пошту csi@grsu.by. Работы павінны адпавядаць тэматыцы конкурсу, аб'ём эсэ - не больш за адзін ліст фармату А4. Вынікі будуць падведзеныя 14 кастрычніка, пераможцы атрымаюць дыпломы і памятныя падарункі.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць ва Упраўленні выхаваўчай працы з моладдзю (вул. Ажэшкі, 22, каб. 308) або па нумары тэлефона: 39 72 09.