Напярэдадні аднаго з самых светлых і цёплых святаў супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі для наведвальнікаў падарункі і незвычайную выставу.
Да канца тыдня усіх, хто прыйдзе ў бібліятэку, будзе сустракаць выстава, якая прысвечана шматдзетным мамам нашага ўніверсітэта. Як распавёў дырэктар навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы Мікалай Грынько, экспазіцыя інтэрактыўная і можа дапаўняцца. Калі вы не ўбачылі на стэндзе сваю знаёмую, сяброўку ці маму, смела можна прынесці раздрукаванае фота, і яно папоўніць святочны стэнд.
Таксама 13 і 14 кастрычніка ўсім наведвальнікам любога філіяла бібліятэкі будуць дарыць паштоўкі да Дня маці, якімі можна будзе парадаваць самага дарагога чалавека. Дарэчы, супрацоўнікі навуковай бібліятэкі зрабілі іх самі!