Члены валанцёрскага атрада «Добрае сэрца» падрыхтавалі для добрай акцыі паштоўкі, якія мог падпісаць любы жадаючы.
На паштоўцы трэба было абавязкова пазначыць адрас, каб потым паштальён мог даставіць віншаванне, адрасаваны самаму дарагому чалавеку. Купалаўцы ахвотна прынялі ўдзел у акцыі.
Не варта хвалявацца тым, хто не змог адправіць сваё пажаданне. Непасрэдна ў Дзень маці падобныя акцыі яшчэ будуць праходзіць. Таксама нагадваем, што пры наведванні навуковай бібліятэкі ГрДУ імя Янкі Купалы і яе філіялаў наведвальнікі атрымліваюць у падарунак паштоўкі, якія супрацоўнікі стварылі самі.