У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты, якія працавалі летам у складзе міжнародных студэнцкіх атрадаў.
На сустрэчы прысутнічалі камандзіры, камісары і байцы педагагічнага і сэрвіснага атрадаў, якія працавалі ў аздараўленчым комплексе «Жамчужына Расіі» важатымі і афіцыянтамі (г. Анапа), і прадстаўнікі будаўнічага атрада, якія былі задзейнічаны ў праекце Агульнарасійскай маладзёжнай грамадскай арганізацыі «Мабільныя кадры Расіі» ( г. Казань).
Адкрыты дыялог «Свет. Праца. Адзінства» прайшоў з удзелам прарэктара па выхаваўчай працы ГрДУ імя Янкі Купалы Васілія Сянько, а таксама першага і другога сакратароў Гродзенскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Андрэя Есіна і Наталлі Станюкевіч. Падчас сустрэчы былі падведзены вынікі працы міжнародных студэнцкіх атрадаў. Студэнты падзяліліся сваімі ўражаннямі ад працоўнага лета-2021 і агучылі ідэі, якія тычацца другаснай занятасці студэнцкай моладзі на будучы год.