Лепшага студэнта Купалаўскага ўніверсітэта назавуць 21 кастрычніка.
У заключным этапе конкурсу прымуць удзел 9 купалаўцаў.
Cтудэнтка 4 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Анастасія Бобніс
Cтудэнтка 3 курса факультэта псіхалогіі Вікторыя Вільчэўская
Cтудэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Кацярына Прохарава
Студэнт 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Марк Тодрык
Cтудэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Лізавета Дазорцава
Cтудэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Лізавета Фёдарава
Cтудэнтка 2 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Паліна Ліс
Студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта Эліна Вялесік
Студэнт 2 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Мікіта Нічыпар
Усе фіналісты паспяхова справіліся з заданнямі папярэдняга адбору. Яны прадставілі на суд журы камедыйны відэаролік пра сябе, а таксама распрацавалі ўласны праект «Моладзевая ініцыятыва», прысвечаны рашэнню пэўнай сацыяльнай праблемы.
Падчас фінальных выпрабаванняў студэнты раскажуць журы і гледачам пра свае захапленні і дасягненні ў конкурсе «Візітная картка», прадэманструюць навыкі тэхнікі і культуры мовы, арыгінальнасць падачы інфармацыі, крэатыўнасць і ўменне кантактаваць з аўдыторыяй у конкурсе аратарскага майстэрства, а таксама раскрыюць свой творчы патэнцыял у конкурсе «Беларусь - наш агульны дом». Імя лепшага студэнта Купалаўскага ўніверсітэта назавуць 21 кастрычніка. Пераможца прадставіць Alma mater на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу «Студэнт года-2021».