У спаборніцтвах, якія адбыліся на мінулых выхадных, прынялі ўдзел каля 700 танцавальных пар з пяці краін.
Сярод удзельнікаў былі танцавальныя пары з Беларусі, Расіі, Казахстана, Украіны і Германіі. Паспяхова выступілі на міжнародных спаборніцтвах па спартыўных бальных танцах «Capital Cup Minsk» студэнты факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Данііл Аляшкевіч і Дыяна Бялянкіна. Танцавальная пара купалаўцаў заняла першае месца.
Спаборніцтвы па спартыўных бальных танцах «Capital Cup Minsk» праходзяць штогод. У праграме - еўрапейскія і лацінаамерыканскія танцы. Пераможцаў і прызёраў вызначаюць у розных узроставых катэгорыях: сярод дзяцей, юніёраў, моладзі і дарослых пар.