На працягу трох дзён прэтэндэнты на званне «Студэнт года» спаборнічалі ў конкурсах, якія закліканы максімальна раскрыць іх патэнцыял. Заўтра, 21 кастрычніка, стане вядома, хто ж самы-самы з канкурсантаў.
Перш чым змагацца на галоўнай сцэне Купалаўскага ўніверсітэта за званне «Студэнт года», канкурсанты праходзяць нямала выпрабаванняў. Спачатку на ўсіх факультэтах праходзяць адборачныя этапы, затым тых, хто прайшоў гэты адбор, чакаюць іншыя выпрабаванні.
У першы дзень фінальнага этапу канкурсанты прадставілі на суд журы відэаролікі на тэму «Я - студэнт». Кожны з рабят падышоў крэатыўна да адлюстравання зададзенай тэмы. У роліках купалаўцы распавядалі пра тое, якое яно, студэнцкае жыццё. Былі і гумарыстычныя замалёўкі, і філасофскія ролікі.
На наступны дзень студэнты прынялі ўдзел у конкурсе праектаў «Моладзевая ініцыятыва». Кожны з канкурсантаў павінен быў прапанаваць распрацоўку, прысвечаную рашэнню пэўнай сацыяльнай праблемы. І гэта не проста ідэі, а рэальныя стартапы, з выразна прапісанай структурай і планам.
Студэнт года абавязкова павінен валодаць выдатнымі прамоўніцкімі якасцямі, каб гучна заяўляць пра сябе і не баяцца выступаць на публіцы. Таму сёння, 20 кастрычніка, студэнты прынялі ўдзел у конкурсе аратарскага майстэрства. Усе выступленні былі аб'яднаны адной тэмай - «Універсітэт тваіх магчымасцяў». Кожны з канкурсантаў распавёў, як ён выкарыстоўвае тыя шанцы, што дае ім родны ўніверсітэт, чаму яны тут навучыліся і як будуць прымяняць атрыманыя веды на практыцы.
У заключным этапе конкурсу прымуць удзел 9 купалаўцаў:
Cтудэнтка 4 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Анастасія Бобніс
Cтудэнтка 3 курса факультэта псіхалогіі Вікторыя Вільчэўская
Cтудэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Кацярына Прохарава
Студэнт 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Марк Тодрык
Cтудэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Лізавета Дазорцава
Cтудэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Лізавета Фёдарава
Cтудэнтка 2 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Паліна Ліс
Студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта Эліна Вялесік
Студэнт 2 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Мікіта Нічыпар