За тытул пераможцы і званне лепшага студэнта Гродзенскага дзяржаўнага Ўніверсітэта імя Янкі Купалы змагаліся дзевяць студэнтаў Купалаўскага Ўніверсітэта - двое юнакоў і сем дзяўчат.
Фінал конкурсу «Студэнт года-2021» у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся 21 кастрычніка. На сцэну з творчымі нумарамі выйшлі дзевяць фіналістаў - студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта, якія паспяхова справіліся з выпрабаваннямі папярэдняга этапу. Свае таленты і творчы падыход канкурсанты прадставілі ў відэапрэзентацыі - камедыйным відэароліку пра сябе. Таксама рабяты дэманстравалі навыкі тэхнікі і культуры мовы, арыгінальнасць падачы інфармацыі ў конкурсе аратарскага майстэрства. Распрацавалі і прапанавалі журы ацаніць сацыяльны праект, нацэлены на вырашэнне значных грамадскіх праблем.
У рамках фінальных конкурсных выпрабаванняў купалаўцы расказвалі пра сябе, свае захапленні і дасягненні ў конкурсе «Візітная картка», а неабмежаваны палёт фантазіі фіналісты прадэманстравалі ў творчым конкурсе. Рознабаковасць нумароў дазволіла канкурсантам у поўнай меры раскрыць свой вакальны, харэаграфічны і акцёрскі патэнцыял.
Па выніках усіх выпрабаванняў першае месца ў конкурсе «Студэнт года-2021» заваявала студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Лізавета Дазорцава!
Другое месца - у студэнткі 3 курса педагагічнага факультэта Эліны Вялесік, а трэцяе месца падзялілі студэнт 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Марк Тодрык і студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Кацярына Прохарава.
Пераможцам у конкурсе «Лепшая візітная картка» стала студэнтка 4 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Анастасія Бобніс, у конкурсе «Лепшы творчы нумар» атрымала перамогу студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Лізавета Фёдарава, у конкурсе «Майстар прамоўніцкага мастацтва» лепшай была прызнаная студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта Эліна Вялесік, у конкурсе «Лепшы відэаролік» атрымала перамогу студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Кацярына Прохарава, «Лепшым праектам» стаў праект студэнткі 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Лізаветы Дазорцавай.
Пераможцы былі названыя і ў асобных намінацыях. Так, у намінацыі «Выбітны інтэлект» перамогу атрымала студэнтка 4 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Анастасія Бобніс, у намінацыі «Неардынарнасць» адзначана студэнтка 3 курса факультэта псіхалогіі Вікторыя Вільчэўкая, у намінацыі «Мэтанакіраванасць» студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта Эліна Вялесік, а ў намінацыі «Шматграннасць» - студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта Лізавета Фёдарава. За харызматычнага быў адзначаны студэнт 2 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Мікіта Нічыпар, за абаяльнасць - студэнтка 3 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Паліна Ліс, за арыгінальнасць - студэнт 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Марк Тодрык, за крэатыўнасць - студэнтка 3 курса факультэта гісторыі , камунікацыі і турызму Лізавета Дазорцава.
Несумненна, усе фіналісты конкурсу «Студэнт года-2021» выдатныя рабяты, якія паказваюць, якім павінен быць паспяховы студэнт.