Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі 8 - 11 класаў і навучэнцы сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў.
Алімпіяда "Медыя і я" ў Купалаўскім універсітэце пройдзе ў два этапы. Першы, завочны, этап адбудзецца з 1 да 7 лістапада. Удзельнікам прапануюць выканаць тэст, які вызначыць іх веды ў галіне журналістыкі. Па выніках першага этапа журы выбярэ 30 юнакоў, якія прадоўжаць выконваць заданні алімпіяды. Ім трэба будзе напісаць сачыненне і падрыхтаваць вусны выступ на зададзеную тэму. Фінальны этап у вочным фармаце правядуць на кафедры журналістыкі Купалаўскага ўніверсітэта 27 лістапада.
Для ўдзелу ў Алімпіядзе неабходна да 1 лістапада даслаць заяўку на электронную пошту olimpiada.mediaiya_2021@mail.ru ці зарэгістравацца па спасылцы.
Атрымаць больш падрабязную інфармацыю аб удзеле ў алімпіядзе можна па тэлефоне: +375295845584, +375445844584.
Алімпіяда праводзіцца з мэтай выяўлення і падтрымкі здольных і таленавітых навучэнцаў устаноў сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прафесійнай арыентацыі ў сучаснай медыйнай і камунікацыйнай сферы.
.