Мерапрыемствы будуць праходзіць у вочным і дыстанцыйным фармаце падчас восеньскіх канікулаў.
1 лістапада на базе інжынерна-будаўнічага факультэта Купалаўскага ўніверсітэта адбудзецца майстар-клас «Чарчэнне па-сучаснаму». Жадаючых паўдзельнічаць чакаюць па адрасе: вул. Курчатава, 1а, аўд. 508. Пачатак майстар-класа - у 11.40, абавязковая папярэдняя рэгістрацыя. У гэты ж дзень у дыстанцыйным фармаце пройдзе майстар-клас для абітурыентаў "3D-мадэляванне". Выкладчыкі і студэнты пазнаёмяць навучэнцаў школ з сучаснымі праграмамі і IT-тэхналогіямі, якія выкарыстоўваюцца ў сферы будаўніцтва. Рэгістрацыя на майстар-класы адкрыта да 31 кастрычніка.
Акрамя таго, з 1 па 8 лістапада факультэт праводзіць конкурс для абітурыентаў "Ствары дом сваёй мары!". Малюнкі, чарцяжы, 3D-мадэлі дома мары ўдзельнікам неабходна даслаць на электронную пошту isf.media.grsu@gmail.com.
Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 12 лістапада.
Усю актуальную і найбольш поўную інфармацыю аб паступленні ў ГрДУ імя Янкі Купалы, аб перспектыўных будаўнічых спецыяльнасцях абітурыенты змогуць атрымаць у час прамой трансляцыі ва інстаграме інжынерна-будаўнічага факультэта, якая адбудзецца 4 лістапада ў 11.00.