Конкурс эсэ “Маме прысвячаецца…” быў прымеркаваны да Дня маці і прыводзіўся Цэнтрам студэнцкіх ініцыятыў. У ім прынялі ўдзел супрацоўнікі і студэнты нашага ўніверсітэта. Усяго было прадстаўлена 46 работ.
Па выніках конкурсу пераможцамі сярод студэнтаў сталі Арына Дулько, студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і Кацярына Васілька, студэнтка 1 курса факультэта псіхалогіі.
Сярод супрацоўнікаў пераможцам прызнана Ірына Леанідаўна Гаўрылава, старшы выкладчык кафедры электратэхнікі і электронікі. Пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі прызамі.
Цэнтр студэнцкіх ініцыятыў дзякуе ўсім, хто прыняў удзел у конкурсе.