Конкурс сацыяльных маладзёжных праектаў, прысвечаны Году народнага адзінства і гораду Гродна - Маладзёжнай сталіцы Рэспублікі Беларусь-2021, праходзіў на працягу двух месяцаў. Яго фінал адбыўся 25 кастрычніка ў анлайн-фармаце.
Удзельнікі конкурсу прапанавалі 14 праектаў рознай сацыяльнай накіраванасці. Кожны прапанаваў вырашыць пэўныя праблемы, і ўсе ідэі былі добрыя. Падчас дасканалых разважанняў журы вызначыла пераможцаў.
Па выніках конкурсу дыпломам І ступені ўзнагароджана студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Ганна Мацевіч за праект "Я змагу", у якім аўтар прапанавала стварыць безбар'ернае асяроддзе для людзей са слабым зрокам і сляпых людзей у лічбавым асяроддзі шляхам дабаўлення адпаведнага функцыяналу для найбольш запатрабаваных сайтаў і дадаткаў у Рэспубліцы Беларусь.
Дыплом II ступені прысуджаны аўтарскаму калектыву праекта "Героі не паміраюць: іх подзвігам жыць у стагоддзях" студэнтаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ангеліне Маркіш, Дзмітрыю Апону, Мікіце Акудовічу, Расціславу Прывалаву. Мэта праекта - фарміраванне калектыўнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне.
Дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны аўтарскі калектыў праекта “PROF1”, над якім працавалі студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ксенія Салей і Ганна Карпінчык. Аўтары праекта прапануюць укараняць у адукацыйны праект ц'ютарства, і на аснове атрыманых ведаў ад старэйшых курсаў і спецыялістаў у іх сферы дзейнасці сфарміраваць уяўленне аб будучай прафесіі ў маладога пакалення спецыялістаў.
Пераможцы конкурсу сацыяльных маладзёжных праектаў удастоены грашовых прэмій.