Ушанаванне лепшых байцоў ужо стала добрай традыцыяй. Сёлета студатрадаўцы Купалаўскага ўніверсітэта папрацавалі на славу і атрымалі нямала ўзнагарод. Урачыстае закрыццё працоўнага семестра прайшло ў Гродзенскім абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі ў рамках рэспубліканскага марафону студэнцкіх атрадаў «Маладосць. Праца. Адзінства».
Першы сакратар ЦК ГА «БРСМ» Аляксандр Лук'янаў выказаў асабістую падзяку Купалаўскаму ўніверсітэту за значны ўклад у развіццё студатрадаўскага руху ў Рэспубліцы Беларусь. Таксама нашыя байцы сталі пераможцамі розных намінацыях.
Штаб працоўных спраў пярвічнай арганізацыі ГА "БРСМ" ГрДУ імя Янкі Купалы прызнана лепшым у вобласці.
Педагагічны атрад "Дзеці Нёмана" прызнаны лепшым у вобласці сярод атрадаў гэтага профілю.
Лепшым камандзірам педагагічнага атрада прызнана студэнтка 5 курса філалагічнага факультэта Паліна Бісіркіна, якая ўзначальвала атрад "Дзеці Нёмана".
Лепшым камісарам педагагічнага атрада прызнана студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта Паліна Лясюк, якая працавала ў атрадзе "Дзеці Нёмана".
Лепшым атрадам, які працаваў за мяжой, стаў сэрвісны атрад «Дзеці Нёмана».
Лепшым камандзірам атрада, які працаваў за мяжой, прызнана студэнтка 3 курса факультэта мастацтваў і дызайну Ганна Іалоп, якая ўзначальвала сэрвісны атрад "Дзеці Нёмана".
Лепшым камісарам атрада, які працуе за мяжой, прызнана студэнтка 3 курса факультэта гісторыі камунікацыі і турызму Дыяна Нікуліна. Дзяўчына працавала ў сэрвісным атрадзе "Дзеці Нёмана".
Віншуем нашых рабят з перамогамі!