Майстар-класы для абітурыентаў прайшлі 4 лістапада ў рамках праекта "PROF-вакацыі".
Майстар-класы па рашэнні найбольш важных і складаных тэм цэнтралізаванага тэсціравання правялі выкладчыкі кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі ГрДУ імя Янкі Купалы. Старшы выкладчык Алена Бутрым дапамагла абітурыентам разабрацца з тэарэтычным матэрыялам па тэме “Daily English Conversation Dialogus” і прапанавала вырашыць тэставыя заданні па англійскай мове. Падчас майстар-класа старшага выкладчыка Людмілы Пузыні старшакласнікі паўтарылі тэму "Склад слова", а таксама прааналізавалі заданні ЦТ і рэпетыцыйнага тэсціравання мінулых гадоў.
Дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі Аксана Харазян разам з патэнцыяльнымі абітурыентамі фізіка-тэхнічнага факультэта і факультэта матэматыкі і інфарматыкі паўтарыла тэму "Спосабы вырашэння задач на газавыя законы" цэнтралізаванага тэсціравання па фізіцы. А старшы выкладчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Аляксандр Арбузаў падзяліўся лайфхакамі, як хутка і пры гэтым без памылак вырашаць ураўненні і няроўнасці, якія змяшчаюць модулі, на цэнтралізаваным тэсціраванні па матэматыцы. Алгарытмы рашэння тэкставых задач на працу і рух прапанавала загадчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Ірына Корлюкова.
Некаторыя ўдзельнікі праекта "PROF-вакацыі" наведалі ўсе вебинары марафону. Патэнцыйным абітурыентам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы быў прапанаваны сістэматызаваны матэрыял, варыянты вырашэння цікавых і складаных задач вельмі простымі метадамі, а таксама ў дзяцей была ўнікальная магчымасць замацаваць атрыманыя веды і ўменні пры вырашэнні аўтарскіх тэстаў, прадстаўленых выкладчыкамі Купалаўскага ўніверсітэта.