З 25 кастрычніка па 6 лістапада 2021 года на юрыдычным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы ў вочна-завочным фармаце прайшла навуковая стажыроўка прадстаўнікоў Казахскага Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Абая. Гэтымі днямі выкладчыкі-купалаўцы правялі шэраг семінараў для замежных калег.
Стажыроўцы папярэднічала сустрэча яе ўдзельнікаў з кіраўніцтвам юрыдычнага факультэта, якая прайшла на пачатку кастрычніка. У яе рамках бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, магчымасці ўдзелу замежных грамадзян у навуковых мерапрыемствах, якія праводзяцца на юрыдычным факультэце.
За час стажыроўкі прафесарска-выкладчыцкі склад юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы правёў шэраг навукова-метадычных семінараў для калег з Казахстана. У ходзе абмеркаванняў былі закрануты працоўнае заканадаўства, канстытуцыйныя пытанні, медыяцыя і многія іншыя пытанні. Удзельнікі стажыроўкі актыўна ўключаліся ў абмеркаванне і дзяліліся досведам.
Для замежных гасцей арганізавалі экскурсію па галоўным корпусе ўніверсітэта. Загадчык музея гісторыі развіцця ГрДУ імя Янкі Купалы Таццяна Калоша расказала пра гісторыю развіцця ўніверсітэта і дасягненні яго выпускнікоў, пра сучасныя магчымасці і кірункі развіцця. Не менш змястоўную экскурсію па Навукова-тэхналагічным парку ГрДУ імя Янкі Купалы для гасцей з Казахстана правёў дырэктар Тэхнапарка Аляксандр Васілевіч.
Таксама ў рамках стажыроўкі для гасцей з Рэспублікі Казахстан члены турысцка-краязнаўчага гуртка "ТурЮр" юрыдычнага факультэта, правялі экскурсію па гістарычнай частцы горада Гродна.
Завяршаючы навуковую стажыроўку, прадстаўнікі абодвух бакоў вызначылі перспектывы супрацоўніцтва, разгледзелі магчымасць удзелу прадстаўнікоў Казахскага Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Абая ў навуковых мерапрыемствах, якія праводзяцца на юрыдычным факультэце, а таксама дамовіліся аб навуковым кіраўніцтве выкладчыкамі юрыдычнага факультэта дактарантамі PhD Інавацыйнага Еўразійскага Універсітэта. Па выніках навуковай стажыроўкі дэкан юрыдычнага факультэта Святлана Ягораўна Чабуранава ўручыла гасцям сертыфікаты.
Прадстаўнікі Казахскага Нацыянальнага педагагічнага ўніверсітэта імя Абая адзначылі, што стажыроўка атрымалася змястоўнай і пакінула толькі прыемныя ўражанні.