Конкурс, прымеркаваны да 100-годдзя ўтварэння органаў пракуратуры Рэспублікі Беларусь, будзе праводзіцца па 1 лютага 2022 года.
Удзельнікамі могуць стаць студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі краіны, а таксама навучэнцы школ, гімназій, ліцэяў і каледжаў. Аўтарам прапануецца падрыхтаваць тэматычную работу ў намінацыях "Лепшы плакат", "Лепшы відэаролік", "Лепшае эсэ". Дапускаецца ўдзел у конкурсе калектыву аўтараў (да пяці чалавек) адной установы адукацыі. Работы можна дасылаць на электронны адрас «shagi100prokuror@gmail.com» з паметкай "Творчы конкурс".
Конкурс праводзіцца Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь з мэтай падтрымкі маладых талентаў і папулярызацыі прафесіі пракурора. Больш падрабязна з умовамі творчага конкурсу "100 крокаў да прафесіі пракурора" можна азнаёміцца на афіцыйным сайце арганізатара, таксама дадатковую інфармацыю гатовы прадаставіць па тэлефонах: +375 (17) 215 82 02, +375 (17) 215 82 03.
Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і лаўрэатаў пройдзе ва ўрачыстай абстаноўцы ў Генеральнай пракуратуры Беларусі напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей.