Першы семінар-трэнінг для членаў Савета старастаў універсітэта пройдзе 23 лістапада.
Семінар-трэнінг будзе накіраваны на развіццё згуртаванасці студэнцкага калектыву і лідарскіх якасцей. Мадэратарам сустрэчы выступіць дацэнт кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт Колышка Аляксандр Мар'янавіч. Семінар адбудзецца 23 лістапада ў 15:00 па адрасе: вул.Ажэшкі, 22, аўд.218 а. Семінары-трэнінгі па камандаўтварэнні ў далейшым будуць праведзены членамі Савета старастаў універсітэта на факультэтах.
Наперадзе ў студэнтаў экзаменацыйная сесія і найбольш хвалюючая гэта падзея для першакурснікаў. Навучальны семінар напярэдадні першай экзаменацыйнай сесіі пройдзе для стараст-першакурснікаў 30 лістапада.
Рэалізацыя праекта "Школа cтарастаў" накіравана на павышэнне эфектыўнасці работы старастаў навучальных груп шляхам навучання базавым навыкам у галіне камандаўтварэння, тайм-менджмента і развіццё лідарскіх якасцей. Праект «Школа cтараст» уяўляе сабой серыю навучальных семінараў-трэнінгаў, майстар-класаў, дыялогавых пляцовак, закліканых дапамагчы развіццю неабходных навыкаў для прадуктыўнай і эфектыўнай работы вучэбнай групы.
Асабліва актуальнымі будуць заняткі ў «Школе старастаў» для першакурснікаў, паколькі семінары-трэнінгі дапамогуць усвядоміць ролю старасты ў навучальнай групе і адаптавацца да гэтай ролі. Стараста гэта не проста студэнт, які выступае ў ролі злучнага звяна навучэнцаў з выкладчыкамі і адміністрацыяй факультэта (універсітэта), гэта, перш за ўсё лідар, адказны за навучальныя, навуковыя і творчыя дасягненні групы. Ад старасты шмат у чым залежыць паспяховая вучоба і вясёлае студэнцкае жыццё аднагрупнікаў, псіхалагічны клімат групы, фармаванне традыцый, узаемаадносіны ў групе па канчатку роднай alma mater. Заняткі студэнтаў у «Школе старостаў» будуць садзейнічаць выпрацоўцы навыкаў правільнага планавання часу, паспяховай рэалізацыі сябе ў ролі лідара студэнцкай групы, а таксама дапамогуць знайсці новых сяброў і аднадумцаў.