Студэнты 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі, члены валанцёрскага атрада "Крылы", сустрэліся са студэнтамі 1 і 2-га курсаў спецыяльнасці "Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій" у рамках акцыі "Мы выбіраем здароўе".
Валанцёры падрыхтавалі прэзентацыю аб здаровым ладзе жыцця і нават разыгралі сцэнку, у якой закранулі пытанне вакцынацыі. Гэты гульнявы момант аб'яднаў два супрацьлеглыя меркаванні і студэнты паспрачаліся аб важнасці і неабходнасці прышчэпак супраць інфекцыйных захворванняў.
Куратары груп ды і самі студэнты адзначылі важнасць такіх сустрэч. Інфармацыя ўспрымаецца асабліва, калі студэнты-аднагодкі размаўляюць на адной мове, абмяркоўваючы ў ходзе сустрэчы найбольш актуальныя праблемы.