Інтэнсіў мае прафарыентацыйную накіраванасць і дапаможа рабятам у пабудове паспяховай кар'еры.
"Кім быць?" – самае важнае пытанне ў жыцці кожнага маладога чалавека. І чым раней аб ім задумацца, тым дакладней можна абраць менавіта свой кірунак. PROFбілет закліканы ў гэтым дапамагчы.
Кожны трэнінг складаецца з дзвюх частак: развіццё Soft skills і павышэнне ўзроўню ўпэўненасці ў сабе і ў сваіх сілах.
На ітэнсіве рабяты разбяруць паняцце Soft skills або «гнуткія навыкі». Пагавораць аб важнасці камунікабельнасці ў прафесіі і крытычнага мыслення. Інтэнсівы «PROFбілет» дапамогуць прапампаваць камунікатыўныя навыкі - быць таварыскім, хутка знаходзіць агульную мову з суразмоўцамі, а таксама без якіх-небудзь складанасцяў знаёміцца з новымі людзьмі.
Таксама школьнікі папрацуюць над самаацэнкай, упэўненасцю ў сабе. Выбіраючы прафесію, чалавек улічвае мноства фактараў, сярод якіх немалаважную ролю іграе тое, наколькі абраная сфера падыходзіць яго асобасным якасцям.
Як развіць у сабе гэтыя якасці? Інтэнсівы «PROFбілет» раскажуць вам пра гэта.
Запоўніць заяўкі на ўдзел можна перайшоўшы па спасылцы.
Заняткі праводзяцца панядзелак-пятніца па меры фарміравання груп, штодня на школьных канікулах, (паслуга можа быць аказана ў рамках 6-га школьнага дня).
Чакаем вас у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы: г. Гродна, зав. Тэлеграфны, 15А, ауд.114, тэл.: 8 (0152) 39 58 72, +375 33 35 44 500.