У рамках Сусветнага дня барацьбы са СНІДам сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба правяла акцыю «#СТОПВИЧСПИД».
У інтэрнатах універсітэта была праведзена акцыя «#СТОПВИЧСПИД»,накіраваная на прапаганду здаровага ладу жыцця, прафілактыку ВІЧ/СНІДу.
Падчас акцыі студэнты атрымалі магчымасць даведацца адказы на пытанні, якія іх цікавяць, па тэме ВІЧ/СНІД. Кожнаму ўдзельніку акцыі раздалі інфармацыйныя буклеты «ВІЧ/СНІД: ВЕДАЙ БОЛЬШ!». Таксама студэнты маглі пакінуць чырвоную стужачку – сімвал барацьбы са СНІДам на тэматычным інфармацыйным стэндзе “Моладзь супраць ВІЧ/СНІД”.
Вядома, што ўпершыню Сусветны дзень барацьбы са СНІДам адзначаўся ў 1988 годзе пасля таго, як на сустрэчы міністраў аховы здароўя ўсіх краін прагучаў заклік да сацыяльнай цярпімасці і пашырэння абмену інфармацыяй па ВІЧ/СНІДу.
.