IV міжнародны (Беларусь-Расія) студэнцкі практыка-арыентаваны круглы стол "Грамадзянска-прававое рэгуляванне адносін, звязаных са штучным інтэлектам" пройдзе 10 снежня. Пачатак а 13.30.
Стагоддзе цыфравізацыі прыносіць не толькі выгоды, але і ўзнімае шмат новых пытанняў, у тым ліку і ў прававым асяроддзі. Удзельнікі круглага стала абмяркуюць юрыдычныя аспекты, звязаныя са штучным інтэлектам, які ўсё больш трывала пераплятаецца з нашым жыццём. Далёка хадзіць не трэба - у кожнага ў тэлефоне можа пасяліцца галасавы памочнік.
Падчас юрыдычнага дыялогу ўдзельнікі абмяркуюць цыфравізацыю грамадзянскага абароту, мадэль прававога рэгулявання адносін са штучным інтэлектам, штучны інтэлект у шлюбна-сямейных і працоўных адносінах, адказнасць за шкоду, прычыненую штучным інтэлектам і многія іншыя пытанні.
Мадэратарам круглага стала з беларускага боку выступіць загадчык кафедры грамадзянскага права і працэсу ГрДУ імя Янкі Купалы Ігар Мартыненка, з расійскага боку - Марына Трафімава, загадчыца кафедры грамадзянскага права і працэсу НоўДУ.
ШТО? IV міжнародны (Беларусь-Расія) студэнцкі практыка-арыентаваны круглы стол "Грамадзянска-прававое рэгуляванне адносін, звязаных са штучным інтэлектам" пройдзе 10 снежня.
КАЛІ? 10 снежня а 13.30.
ДЗЕ? Навучальны корпус па вуліцы Ажэшкі, аўдыторыя 209.