Прадстаўніцы БСЖ заўсёды там, дзе патрэбны дапамога, салідарнасць і падтрымка. Старшыня пярвічнай арганізацыі БСЖ Марына Яўгенаўна Карпіцкая прыняла ўдзел у складзе дэлегацыі Гродзенскай вобласці ва ўрачыстым пасяджэнні, прымеркаваным да 30-годдзя Беларускага саюза жанчын.
Першасная арганізацыя ГА «БСЖ» Купалаўскага ўніверсітэта - адна з найбуйнейшых у Гродзенскім рэгіёне. У перыяд станаўлення налічвалася каля 30 сябраў дадзенай арганізацыі, то сёння - каля 250 сябраў і 50 валанцёраў, якім яшчэ не споўнілася 18 гадоў. Гэта згуртаваная каманда студэнтак, супрацоўнікаў, якія актыўна ўдзельнічаюць у працы БСЖ. У гэтым годзе па ініцыятыве студэнтак створана маладзёжнае крыло БСЖ.
Праведзена больш за дзесятак валанцёрскіх акцый, рэалізаваны праекты па фарміраванні высокай грамадзянска-патрыятычнай пазіцыі маладога пакалення, захаванні культурных традыцый, папулярызацыі здаровага ладу жыцця, па развіццю спорту.
Сёння валанцёры-купалаўцы, у тым ліку і прадстаўніцы БСЖ, актыўна працуюць з бежанцамі ў пункце часовага размяшчэння ў транспартна-лагістычным цэнтры побач з пунктам пропуску "Брузгі". Дапамагаюць у аказанні перакладчыцкіх паслуг, па раздачы гуманітарнай дапамогі.
У рамках праекта "Спорт у паўсядзённае жыццё моладзі" створаны клуб балельшчыц жаночай валейбольнай каманды "Камунальнік-ГрДУ". Штогод арганізацыяй праводзяцца дабрачынныя акцыі "Прыкладзі руку да добрых спраў", кірмашы "Ад сэрца да сэрца".
Асаблівая ўвага надаецца пытанням сям'і, ролі мацярынства і эфектыўнага бацькоўства: традыцыйная акцыя "Адпраў паштоўку Маме", адкрыты дыялог "Роля сям'і ў станаўленні асобы", закладка сімвалічнай рабінавай "Алеі сям'і Купалаўскага універсітэта" на вул. Малышчынская, штогадовыя мерапрыемствы ў рамках праекта "Нашы дзеці" з удзелам членаў Беларускага саюза жанчын Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Акцыі "Навагоднія цуды дзецям" прыносяць не толькі Калядную радасць нашым падшэфным-навучэнцам Дзяржаўнай установы адукацыі "Дапаможная школа №1" г. Гродна, але і новыя навыкі творчасці.
Шмат акцый і круглых сталоў праведзена з жанчынамі ВУАТ №25 УДВП Міністэрства ўнутраных спраў па Гродзенскай вобласці.
Пастаянна вядзецца работа па фарміраванні актыўнай пазіцыі жанчын у дзяржаўным кіраванні, эканоміцы, сацыяльнай сферы. Таксама праводзяцца семінары па развіццю малога бізнесу, прадпрымальніцтва і фінансавай пісьменнасці насельніцтва.
Першаснай арганізацыяй ГА «БСЖ» Купалаўскага ўніверсітэта рэалізаваны праект БРФФД «Сацыяльныя інавацыі ў рэгіянальным кантэксце: сацыяльна-эканамічнае развіццё прыгарадных тэрыторый (з нізкім узроўнем урбанізацыі) і павышэнне якасці жыцця». Члены Беларускага саюза жанчын Купалаўскага ўніверсітэта былі актыўнымі ўдзельнікамі дыялогавых пляцовак па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, рэгіёна, прававога забеспячэння жыццядзейнасці краіны і іншых напрамкаў, якія праводзяцца ў рамках падрыхтоўкі да VI Усебеларускага народнага сходу.
У перспектыве будзе рэалізавана яшчэ мноства новых праектаў, накіраваных на эфектыўнае сацыяльна-эканамічнае развіццё дзяржавы, маральна-духоўнае і грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі.