9 снежня ў рамках рэалізацыі праекту "Жывая гісторыя" ў галоўным корпусе ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся паэтычны конкурс "Чароўны вечар беларускай класікі", які быў прымеркаваны да 130-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
Усё сваё жыццё паэт прысвяціў беларускай культуры, роднай мове і любым сэрцу мясцінам. Беларускі народ вельмі багаты на духоўныя каштоўнасці, якія трэба захаваць, і паэтычны вечар стаў падцвержаннем багацця душы студэнтаў і выкладчыкаў Купалаўскага ўніверсітэта.
На мерапрыестве прагучалі вядомыя творы Максіма Багдановіча, сярод якіх “Раманс” у выкананні Арыны Дулько, студэнткі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, Мікіты Хмяльніцкага – студэнта педагагічнага факультэта; “Спадчына” – Веранікі Саковіч (факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму), “Зорка Венера” – Вікторыі Арцукевіч (педагагічны факультэт); Дар’і Ляцэвіч (філалагічны факультэт), “Слуцкія ткачыхі” – Дыяны Сяховіч (юрыдычны факультэт); “Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы...” – Аляксандры Самусевіч (юрыдычны факультэт), Валерыі Зялёнка (факультэт біялогіі і экалогіі); “Па-над белым пухам вішняў...» – Дыяна Аплевіч (фізіка-тэхнічны факультэт); Анастасія Савасцянік (юрыдычны факультэт), “Агата” – Яны Вялічка (факультэт гісторыі, камунікацыі і турызму) і шмат іншых натхнёных твораў беларускага класіка.
Акрамя студэнтаў у паэтычным вечары беларускай класікі, прысвечаным 130-му дню нараджэння Максіма Багдановіча, актыўны ўдзел прынялі выкладчыкі факультэта гісторыі, камунікацыі и турвзму Аляксей Загідулін, Аляксандр Горны, Святлана Сілава.
Пераможцамі паэтычнага конкурсу "Чароўны вечар беларускай класікі" сталі Ляцэвіч Дар’я (філалагічны факультэт) – дыплом I ступені; Аплевіч Дыяна (фізіка-тэхнічны факультэт) і Хмяльніцкі Мікіта (педагагічны факультэт) – дыплом II ступені, Савасцянік Анастасія (юрыдычны факультэт) і Арцукевіч Вікторыя (педагагічны факультэт) – дыплом III ступені.
Чароўны вечар аб’яднаў усіх закаханых у беларускую класіку, паказаў прыгажосць роднай мовы і шматлікасць беларускіх твораў. Беларуская культура – шматгранная і бясконцая, таму на паэтычным вечары беларускай класікі, прысвечаным 130-му дню нараджэння Максіма Багдановіча, сабраліся таленавітыя галасы Купалаўскага ўніверсітэта.