Навучальны семінар напярэдадні першай экзаменацыйнай сесіі прайшоў для старастаў 1 курса ў рамках праекта "Школа стараст".
Першая сесія - гэта заўсёды хвалюючая падзея для студэнта, асабліва для першакурснікаў. Старасты задаюцца пытаннямі: "Як будзе праходзіць сесія?", "Як справіцца з хваляваннем?", "Якая роля старасты ў дадзеным працэсе?".
На навучальным семінары ўдзельнікі мерапрыемства змаглі знайсці адказы на гэтыя і многія іншыя пытанні, якія іх цікавілі, абмеркавалі назапашвальную сістэму ацэнкі навучальных дасягненняў, пагаварылі пра ролю, правы і абавязкі старасты вучэбнай групы.
Перад студэнтамі таксама выступіла старшыня Савета старастаў педагагічнага факультэта, студэнтка 3 курса Эліна Вялесік. Яна падзялілася з рабятамі сваім вопытам работы, расказала пра сваё бачанне ролі старасты, а таксама дала каштоўныя парады першакурснікам.