Штогод Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне "Прэзідэнцкі спартыўны клуб" засноўвае імянныя штомесячныя стыпендыі маладым перспектыўным спартсменам і маладым трэнерам па выніках работы ў папярэднім сезоне.
Сярод уладальнікаў ганаровай прэміі - старшы выкладчык кафедры спартыўных гульняў Андрэй Навойчык, а таксама студэнт 5 курса факультэта фізічнай культуры Канстанцін Куроўскі.
У лік стыпендыятаў уключаюцца лепшыя прадстаўнікі спартыўнай супольнасці на падставе заявак спартыўных арганізацый Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх федэрацый па відах спорту, цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі.
Віншуем Купалаўцаў з гэтай значнай падзеяй!