На мінулым тыдні завяршыліся сустрэчы, прысвечаныя фінансавай пісьменнасці, лічбавым тэхналогіям і выкарыстанню банкаўскіх картак.
Дадзеная тэма вельмі актуальная, бо ў апошні час у крымінальных зводках вельмі часта мільгаюць паведамленні аб тым, што ашуканцы выкралі грошы з карты таго ці іншага чалавека.
На факультэце эканомікі і кіравання прайшоў шэраг круглых сталоў па пытаннях падрыхтоўкі фінансавай пісьменнасці, укараненню элементаў лічбавай эканомікі ў адукацыйны працэс. У рабоце круглых сталоў прынялі ўдзел члены Каардынацыйнага савета, базавых арганізацый практык, філіялаў кафедр, кіраўнікі і спецыялісты Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, банкаў, страхавых арганізацый, прадстаўнікі дэканата, студэнты і магістранты.
Прадстаўнікі страхавых арганізацый БРУСП "Белдзяржстрах" па Гродзенскай вобласці і Гродна, ЗАСТ "Белнафтастрах" па Гродзенскай вобласці, РДУСП "Стравіта" па Гродне і Гродзенскай вобласці пазнаёмілі студэнтаў з сучасным развіццём страхавой дзейнасці, з асаблівасцямі страхавання рызык суб'ектаў гаспадарання і фізічных асоб. Правялі займальныя віктарыны, паводле вынікаў якіх студэнты атрымалі прызы ад страхавых арганізацый.
Сумесна з дэканам факультэта эканомікі і кіравання Марынай Карпіцкай студэнты спецыяльнасці "Фінансы і крэдыт" прынялі ўдзел у займальнай дзелавой гульні "Адзін дзень працы ў страхавой арганізацыі", дзе кожны студэнт выконваў функцыі рэальнага супрацоўніка страхавой арганізацыі. Таксама на факультэце эканомікі і кіравання абмеркавалі працаўладкаванне студэнтаў і ўзаемадзеянне з замоўцамі кадраў.
Падобныя сустрэчы адбыліся на ўсіх факультэтах. Напрыклад, на фізіка-тэхнічным факультэце прайшла сустрэча студэнтаў з начальнікам аддзела сувязі, інфармацыі і інфармацыйнай бяспекі УУС Гродзенскага аблвыканкама Вадзімам Сяброўскім. А на факультэце фізічнай культуры, факультэце мастацтваў і дызайну, педагагічным факультэце адбыліся сустрэчы з прадстаўнікамі БПС-Ашчадбанка. Спецыялісты расказалі аб некаторых аспектах фінансавай пісьменнасці, лічбавых тэхналогіях, бяспецы выкарыстання банкаўскіх карт.
.