Маштабнае сацыялагічнае даследаванне "Беларусь: меркаванне аб будучыні" праводзілася з 15 лістапада па 4 снежня 2021 года сацыялагічным кансорцыумам ДНУ "Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі" сумесна з Аналітычным цэнтрам EcooM у рамках сацыялагічнага забеспячэння рэспубліканскага рэферэндуму.
Па запрашэнні дырэктара Інстытута сацыялогіі НАН РБ Мікалая Мысліўца ўдзел у экспертным абмеркаванні праведзенага сацыялагічнага даследавання "Беларусь: меркаванне аб будучыні" прыняў загадчык кафедры паліталогіі ГрДУ імя Янкі Купалы Віктар Ватыль. Вынікі даследавання паказалі, што большасць беларусаў выказаліся супраць санкцыйнага ціску з боку Захаду, спроб ліберальнага абнулення дасягнутых вынікаў, за паступальнае эвалюцыйнае развіццё з захаваннем вядучай ролі дзяржавы.
У апытанні прынялі ўдзел 10217 рэспандэнтаў. Генеральная сукупнасць - эканамічна занятае насельніцтва. Выбарка шматступенная, стратыфікаваная (па рэгіёне пражывання і тыпу населенага пункта), з кантролем квот па полу і ўзросце. Даследаваннем ахоплены ўсе вобласці Беларусі, Мінск, 52 раёны (з улікам 9 раёнаў сталіцы), амаль 350 арганізацый і прадпрыемстваў розных сфер і форм уласнасці.
.