Міністэрства адукацыі зацвердзіла спецыфікацыі тэстаў па вучэбных прадметах для правядзення цэнтралізаванага тэсціравання ў 2022 годзе. Па вучэбных прадметах "Фізіка" і "Матэматыка" час выканання тэстаў складае 210 хвілін - замест 180 хвілін.
Змяненні будуць уведзены ўжо на другім этапе РТ, рэгістрацыя на якое пачнецца з 27 снежня. Рэпетыцыйнае тэсціраванне дапамагае будучым абітурыентам пазнаёміцца з бланкамі, сістэмай запаўнення асабістых даных і адказаў на пытанні. Нязменна найбольш папулярнымі прадметамі застаюцца матэматыка, руская і англійская мовы.
Кошт тэставання па адным прадмеце - 8 рублёў 20 капеек. Зарэгістравацца на РТ можна на сайце факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы або на сайце РІКВ. На рэпетыцыйным тэсціраванні неабходна мець пры сабе раздрукаваны пропуск, пашпарт і чорную гелевую ручку. На фізіцы і хіміі дазволена карыстацца калькулятарам.
Свежую і актуальную інфармацыю аб цэнтралізаваным і рэпетыцыйным тэсціраваннях можна адсочваць на сайце давузаўскай падрыхтоўкі.