Каманды купалаўскага ўніверсітэта атрымалі перамогу ў гульнях чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па баскетболе і міні-футболе сярод мужчынскіх каманд.
15 студзеня ў спартыўным комплексе "Вікторыя" па адрасе Гагарына, 18/1 адбылася гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод мужчынскіх каманд "Гродна 93-ГрДУ" - "Гомельскія рысі" (г.Гомель). "Гродна 93-ГрДУ" атрымаў перамогу з лікам 85:84.
Таксама ў суботу з лікам 6:4 перамагла каманда "ГрДУ імя Янкі Купалы" ў гульні юнацкага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе каманду "Ліда-Юні" (г.Ліда). Гульня адбылася ў спартыўнай зале корпуса ўніверсітэта па вул.Захарава, 32.
Віншуем нашых спартоўцаў!