Штогод таленавітую і адораную моладзь Гродзеншчыны ўзнагароджваюць стыпендыяй Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру".
У гэтым годзе высокай узнагароды ўдастоены студэнтка 3 курса факультэта мастацтваў і дызайну Ганна Іалоп і студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ульяна Вайтовіч.
Ганна Іолоп з'яўляецца членам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, прафсаюзнага камітэта студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы, валанцёрскага атрада "Сэрца - дзецям", студэнцкай рады факультэта мастацтваў і дызайну, старшынёй Студэнцкага Штаба працоўных спраў універсітэта. За высокія вынікі ў навучальнай, навуковай, творчай, грамадскай і спартыўнай дзейнасці па выніках 2020/2021 навучальнага года занесена на Дошку Гонару навучэнцаў Купалаўскага ўніверсітэта.
Ульяна Вайтовіч паспяхова сумяшчае вучобу з навукова-даследчай дзейнасцю. Выступае з дакладамі на навуковых канферэнцыях. Узнагароджана дыпломам I ступені за даклад "Патэнцыял выкарыстання аб'ектаў ЮНЕСКА ў турызме" на студэнцкай навуковай канферэнцыі "FIKIT_SCIENCE". У складзе каманды студэнтаў атрымала дыплом за першае месца ў III Міжнародным дыстанцыйным конкурсе навуковых прац "Sustainable Tourism Developmen". Ульяна прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці факультэта і ўніверсітэта, з'яўляецца членам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, прафсаюзнага камітэта студэнтаў ГрДУ імя Янкі Купалы, старшынёй валанцёрскага атрада «ЭкскурсаВед».
Стыпендыя Гродзенскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання "Беларускі фонд міру" ўручаецца з 2003 года. За гэты час каля 2000 школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў навучальных устаноў рэгіёна сталі яе ўладальнікамі.