У гэтыя выхадныя пройдуць чэмпіянаты Рэспублікі Беларусь па валейболе і міні-футболе. Купалаўцы выйдуць на поле, каб пазмагацца за перамогу.
29 студзеня ў Брэсце адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод жаночых каманд. На поле выйдуць "Прыбужжа" (Брэст) і "Камунальнік-ГрДУ".
Пачатак у 17.00.
30 студзеня ў спартыўнай зале нумар 2 па вуліцы Захарава,32 адбудзецца гульня чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па міні-футболе сярод жаночых каманд. "ГрДУ імя Янкі Купалы" пазмагаецца з "СДЮШАР МТЗ" (Мінск).
Пачатак у 14.00.