Спаборніцтвы RoyalBall - міжнародны турнір па спартыўных бальных танцах, у рамках якіх удзельнікі танчаць еўрапейскую і лацінаамерыканскую праграмы.
Сярод мноства яркіх і артыстычных пар вылучыліся Купалаўцы. Студэнтка першага курса факультэта фізічнай культуры Дзіяна Бялянкіна і выпускнік ГрДУ імя Янкі Купалы Данііл Аляшкевіч занялі трэцяе месца! Віншуем!
Турнір RoyalBall праходзіць ужо не першы год пры падтрымцы СТАА «Беларускі рэспубліканскі танцавальны саюз» і Міністэрства спорту і турызму. Ён стаў адным з самых маштабных і прыгожых у гэтым відзе спорту.