Першыя заняткі на тэму “Што і як вывучаюць гісторыкі” адбыліся ў суботу 29 студзеня. У працы школы прынялі ўдзел навучэнцы 10-11 класаў гімназіі №7, сярэдніх школ горада №6, №13, №38 і №39.
Дацэнт кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі Наталля Казлоўская расказала слухачам пра асноўныя прынцыпы даследчай работы гісторыка, асновы "гістарычнай кухні" і прадставіла найбольш яркія, на думку лектара, прыклады сучасных гістарычных даследаванняў сусветнай і айчыннай навукі.
У працы школы таксама прыняў удзел настаўнік гісторыі сярэдняй школы №6, аспірант кафедры ўсеагульнай і славянскай гісторыі Уладзіслаў Арцукевіч.
Наступны занятак у Школе юнага гісторыка адбудзецца 19 лютага і будзе прысвечаны гістарычным рэсурсам сеткі Інтэрнет. Далучайцеся!
Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца пра сацыяльныя сеткі і на сайце факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, а таксама па тэлефоне 8029 883 85 36 (Наталля Уладзіміраўна Казлоўская).