Заняткі для рабят правёў загадчык кафедры агульнай фізікі доктар фізіка-матэматычных навук Аляксандр Маскевіч.
Слухачамі на майстар-класе сталі каля 30 вучняў 10-11 класаў агульнаадукацыйных школ, ліцэяў і гімназій Гродна. Цалкам верагодна, што ў тэстах ЦТ-2022 па фізіцы могуць з'явіцца заданні, дзе будуць разглядацца ўласцівасці плоскіх і сферычных люстэркаў.
Менавіта таму Аляксандр Маскевіч пры правядзенні майстар-класа падрабязна разгледзеў тэхніку пабудовы відарысаў і рашэння задач у люстэрках.
Навучэнцы змаглі атрымаць адказы на пытанні па оптыцы і не толькі. У прыватнасці, яны асабліва зацікавіліся прымяненнем з'явы адлюстравання святла на практыцы.